Прыкаспійская нізіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прыкаспійская нізінаmap
Remove ads

Прыкаспійская нізіна — нізіна, знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне ў Расіі і Казахстане, атачае паўночную частку Каспійскага мора. Плошча нізіны — каля 200 тыс. км². На тэрыторыі нізіны знаходзіцца Астраханскі запаведнік.

Хуткія факты Прыкаспійская нізіна, Вышыня над узроўнем мора ...
Remove ads

Геаграфія

Асноўная частка нізіны — глыбокая тэктанічная ўпадзіна на паўднёва-ўсходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай платформы. Вышыня над узроўнем мора да 149 м, паўднёвая частка нізіны ляжыць ніжэй за ўзровень мора (да −28 м). Паўночна-заходняя частка нізіны паміж Яргенінскім узвышшам, Кума-Маныцкай упадзінай і Волгай называецца Чорнымі землямі.

Прыкаспійская нізіна ўяўляе сабой роўную паверхню, спадзіста нахіленую да мора, сярод якой паднімаюцца асобныя ўзвышшы — Індэрскія горы, Вялікае Багдо, Малое Багдо і іншыя.

Прыкаспійскую нізіну аблямоўвае на поўначы — Агульны Сырт, на захадзе — Прыволжскае ўзвышша і Ергені, на ўсходзе — Перадуральскае плато і Усцюрт.

Прыкаспійскую нізіну перасякаюць рэкі Урал, Волга, Церак, Кума і іншыя. Невялікія рэкі (Вялікі і Малы Узень, Уіл, Сагіз) летам перасыхаюць або распадаюцца на шэраг катлавін, утвараючы азёрныя разлівы — Камыш-Самарскія азёры, Сарпінскія азёры. Шмат салёных азёр (Аралсор, Баскунчак, Эльтон і інш.)

Паверхня нізіны складзена з гліністых і сугліністых, а паўднёвая частка — з пясчаных адкладаў. Характэрны Бэраўскія бугры (у вусцях Кума і Эмба), западзіны і лагчыны на захад ад ракі Волга.

Клімат сухі, кантынентальны. Колькасць ападкаў на поўдні і ўсходзе менш за 200 мм у год.

Пераважаюць пустыні і паўпустыні.

Remove ads

Гаспадарка

У Волга-Ахтубінскай пойме развіта бахчаводства, садаводства, агародніцтва.

Адбываецца здабыча нафты і газу (Урала-Эмбінскі нафтагазаносны раён), у азёрах Эльтон і Баскунчак здабываюць кухонную соль.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads