Астровенскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астровенскае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Чарнагосніца каля вёсак Дашкава і Соржыца.
Плошча паверхні возера 1,33 км², даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,2 м, сярэдняя складае 2,3 м. Плошча вадазбору 174 км²
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 метраў. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Берагі нізкія і пясчаныя. У залівах берагі забалочаныя. Пойма шырынёй ад 5 да 20 метраў. На возеры востраў плошчай каля 13 га, які падзяляе возера на два плёсы. Паўднёвы плёс больш глыбокі. Літаральная зона да глыбіні 1,5 м пясчаная. Дно возера ў паўночнай частцы і паўднёвых залівах выслана сапрапелем, на астатняй частцы — глеем.
Возера Астровенскае эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі, у тым ліку з азёр Белае і Саро, і выцякае рака Чарнагосніца. Возера зарастае да глыбіні 1,5—2 м на шырыню 5—20 м.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, лінь, язь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Літаратура
- Курловіч М. М. Астровенскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Астровенскае возера Архівавана 16 красавіка 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads