Асцёр (прыток Дзясны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асцёр (укр.: Остер) — рака ў Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток Дзясны (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі — 199 км, плошча басейна — 2 970 км².
Бярэ пачатак з балота ў межах Бахмацкага раёна, цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна слаба выражаная, у ніжнім цячэнні мае трапецападобную форму. Шырыня яе 2—4 км, глыбіня 5—10 м. Пойма забалочаная, распаўсюджаны старыцы, ёсць тарфянішчы. Рэчышча слабазвілістае, амаль на ўсім працягу каналізаванае, зарэгуляванае шлюзамі і помпавымі станцыямі для перакачвання вады з Дзясны праз Асцёр у р. Трубіж (у летні перыяд). Шырыня рэчышча пераважна 8—12 м, глыбіня 1—1,5 м. Дно роўнае, пясчанае, на перакатах замуленае. Нахіл ракі 0,17 м/км.
Жыўленне пераважна снегавое. Характэрна веснавое разводдзе, бываюць летнія паводкі. Ледастаў з канца лістапада — пачатку снежня да сакавіка.
На пойме створана меліярацыйная сістэма. На рацэ знаходзяцца гарады: Нежын, Казялец, Асцёр (пры ўпадзенні ў Дзясну).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads