Дзясна
рака ў Расіі і ва Украіне, прыток Дняпра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзясна́ (руск.: Десна) ці Дэсна[2] (укр.: Десна) — рака ў Расіі (Бранская вобласць) і Украіне (Чарнігаўская і Кіеўская вобласці)[3], левы прыток Дняпра.
Даўжыня ракі — 1187 км (у межах Украіны — 591 км), плошча басейна — 88,9 тыс. км².

Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы, упадае ў Дняпро вышэй Кіева. У верхнім цячэнні берагі пераважна нізінныя і забалочаныя, ніжэй г. Бранск правы бераг павышаецца. Даліна пераважна трапецападобная, шырокая, у верхнім і часткова сярэднім цячэнні асіметрычная, з нізкім левым і высокім (да 35—40 м) правым берагам. Пасля ўпадзення р. Сейм даліна расшыраецца. Ніжэй берагі спадзістыя, пясчаныя. Пойма забалочаная, рака ўтварае шмат рукавоў і старыц. Рэчышча пясчанае, звілістае, няўстойлівае, шмат мелей. Шырыня рэчышча да 450 м, глыбіня 2—4 м, максімальная — 17 м. Сярэдні нахіл 1 м/км.
Галоўныя прытокі: Судасць, Сноў (справа), Болва, Наўля, Няруса, Сейм і Асцёр (злева).
Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў са снежня да красавіка. Вясной у паводку шырока разліваецца, назіраецца нізкая летняя межань, амплітуда ваганняў узроўняў вады дасягае 3—4 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 360 м³/с.
На рацэ знаходзяцца гарады: Ельня, Дзеснагорск, Бранск, Чарнігаў і інш. Рэгулярнае суднаходства ад г. Ноўгарад-Северскі.
Remove ads
Зноскі
- Каталог річок України — Київ: 1957. — С. 94. — 192 с.
- Географічна енциклопедія України: В 3-х т. Т. 1. С. 316
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads