Асінаўка (Палескі сельсавет)
былая вёска ў Палескім сельсавеце Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асі́наўка[1] (трансліт.: Asinaŭka, руск.: Осиновка) — былая вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Палескага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзілася за 30 км на паўночны ўсход ад горада Чачэрск, 67 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 95 км ад Гомеля.
Стаяла на рацэ Проня.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рудня Барталамееўская — Чачэрск. Планоўка складалася з выгнутай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, якая перасякалася невялікай прамалінейнай вуліцай. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У 1926 годзе меліся паштовы пункт і школа. З 8 снежня 1926 года да 30 снежня 1927 года цэнтр Асінаўскага сельсавета Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пераможца», працавалі кузня і смалаварня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, разгромлены партызанамі. У лістападзе 1942 года карнікі спалілі вёску і забілі 36 жыхароў. 64 жыхары загінулі на фронце.
Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса «Сож» (цэнтр — вёска Сідаравічы).
Да 28 кастрычніка 1991 года ўваходзіла ў склад Сідаравіцкага сельсавета (у 1927—1980 гадах — Рудня-Барталамееўскі сельсавет).
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.
Remove ads
Насельніцтва
- 1881 год: 52 двары, 317 жыхароў.
- 1897 год: 65 двароў, 478 жыхароў.
- 1909 год: 77 двароў, 524 жыхары.
- 1926 год: 89 двароў.
- 1940 год: 118 двароў, 617 жыхароў.
- 1959 год: 468 жыхароў.
- 1992 год: 97 сем’яў.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads