Асіпоўка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асіпо́ўка — рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).

Хуткія факты Асіпоўка, Характарыстыка ...
Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 38 км[1]. Плошча вадазбору 534 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Пачынаецца ў Маларыцкім раёне, за выток ракі прыняты пачатак канала ў які вада падаецца з наліўнога Лукаўскага вадасховішча праз калектар у дамбе. Вусце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёна. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні да вёскі Чарняны праходзіць праз лясны масіў біялагічнага заказніка «Лукава». Ніжэй вёскі Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Асноўны прыток — канал Бона (праваруч).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads