Лукаўскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лу́каўскае — вадасховішча, размешчанае ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь за 16 км на паўночны ўсход ад горада Маларыта, каля в. Лукава (Маларыцкі раён). Знаходзіцца на месцы былога Лукаўскага возера.
Збудавана ў 1980 годзе ў мэтах арашэння сельгасугоддзяў і рыбаводства, абгароджана дамбай даўжынёй 9,5 км. Каля паловы плошчы дна выслана сапрапелем.
Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 3,1 м. Выцякае рака Асіпоўка.
Уваходзіць у склад заказніка Лукава.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads