Асі аль-Кавалі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асі аль-Кавалі — лідар іракска-курдскіх паўстанцаў і былы добраахвотнік апалчэння «Пешмерга». Як мяркуецца, з’яўляецца адным з кіраўнікоў групоўкі «Белыя сцягі».
Remove ads
Біяграфія
Кавалі родам з горада Туз-Хурмату мухафазы Салах-эд-Дзін. Жыў у беднай сям’і. Зарабляў за кошт паставак вады, якую чэрпаў з ракі каля дома і развозіў на сваім трактары. Знаёмыя апісвалі як спакойнага чалавека. У нейкі момант звязаўся з мулой Крэкарам, мусульманскім святаром і заснавальнікам «Ансар аль-Іслам». Меркавана таксама займеў сувязі з членамі ІДІЛ[1].
Некаторы час Кавалі быў членам Дэмакратычнай партыі Курдыстана і прыхільнікам Масуда Барзані, а таксама добраахвотнікам «Пешмергі». Разам са сваімі аднадумцамі здзяйсняў напады на сілы бяспекі і праўрадавыя ваенізаваныя фарміраванні[2][3][4].
У красавіку 2016 года атрымаў вядомасць пасля распаўсюджвання курдскімі СМІ фотаздымкаў, дзе Кавалі зрывае сцяг апалчэння «Катаіб Хезбала», якое ваявала на баку ўладаў у складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі»[5].
У кастрычніку 2017 года на фоне ўзброенага канфлікту паміж цэнтральным урадам Ірака і ўладамі Курдскай аўтаноміі ўзначаліў напад на штаб Сіл народнай мабілізацыі ў Туз-Хурмату.
У снежні таго ж года далучыўся да арганізацыі «Белыя сцягі», стаўшы адным з яе кіраўнікоў[6]. Ужо 28 снежня ён быў арыштаваны іракскімі сіламі бяспекі разам з некаторымі іншымі членамі групоўкі па падазрэнні ў адказнасці за абстрэл камандных пунктаў туркменскіх атрадаў Сіл народнага мабілізацыі ў Кіркуку[7][8][9].
Remove ads
Зноскі
- Akgungor, Ilker. Barzani’nin ‘Beyaz bayraklısı’ yakalandı! . Medium (17 снежня 2017).
- 'الشرق الأوسط': خلفاء داعش الإرهابية في العراق . صدى البلد (18 снежня 2017).
- Marc Simms. Potential threat to Oil facilities and transports by the white flags . Proeliumlaw.com (24 красавіка 2018). Праверана 2 лістапада 2019.
- Berkel, Pieter Van. [DIEPGAAND Nieuwe gewapende groep verschijnt in Irak](недаступная спасылка) (16 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 4 жніўня 2022.
- الرايات البيضاء تشعل التوتر بين البيشمركة والحشد الشيعي(недаступная спасылка). أورينت نت. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2024. Праверана 4 жніўня 2022.
- "عاصي قوالي" | شبكة عراق الخير(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 4 жніўня 2022.
- القوات الأمنية تعتقل احد قيادات تنظيم "الرايات البيضاء" . الموقف العراقي (15 снежня 2017).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads