Пешмерга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пешмерга
Remove ads

Пешмерга, пешмарга (нескл.) (курд.: Pêşmerge, курд.: پێشمەرگە, pêş — «перад» + merg — «смерць» + e — «ёсць», літаральна — «тыя, хто глядзіць смерці ў твар») — курдскія ваенізаваныя фарміраванні і ўзброеныя сілы ў Іракскім Курдыстане.

Хуткія факты Пешмерга, Гады існавання ...
Remove ads
Thumb
Вайскоўцы Пешмергі, Масул, 2010 год.
Thumb
Вайскоўцы фарміравання спецыяльнага прызначэння Пешмергі, Сірыя, 23 чэрвеня 2014 года.
Remove ads

Гісторыя

Пешмерга з’явіліся ў Курдыстане са з’яўленнем руху за незалежнасць у 1890-х гадах. Моцны штуршок у развіцці яна атрымала ў пачатку 1920-х, пасля развалу Асманскай імперыі.

Назва паўстала ў сярэдзіне XX стагоддзя як курдская эквівалент ірана-арабскаму паняццю «фідаі», якім называлі воінаў, што прысвяцілі сябе барацьбе за высокую ідэю (першапачаткова — за веру). Само слова ўвёў курдскі пісьменнік, паэт і палітычны дзеяч Ібрагім Ахмед.

Падчас вераснёўскага паўстання ў 19611975 гадах атрады Пешмергі, колькасць якіх за час паўстання вырасла прыкладна да 15 тыс. чалавек, сталі падобны на рэгулярныя вайсковыя фармаванні, — байцы былі апрануты ў аднастайную ахоўную форму, атрымлівалі зарплату, былі зведзены ў «дывізіі» (фактычна брыгады), батальёны, роты, ўзводы і аддзяленні. Для паступлення на службу ў Пешмергу неабходна было прайсці сур’ёзны адбор, — не бралі жанчын і падлеткаў да 18 гадоў. Асноўнай зброяй у 1960-х гадах былі чэшскія даваенныя вінтоўкі «Брно-17» (мадыфікацыя германскай вінтоўкі). Паступова іх выціснулі савецкія АК і АКМ, у тым ліку і іх нізкаякасныя, але танныя кітайскія мадыфікацыі. Неўзабаве пасля пачатку вераснёўскага паўстання — у 1963 годзе — з’явіліся мінамёты (у тым ліку цяжкія). З’явілася і іншая артылерыя. Адзін з лідараў курдаў, Мустафа Барзані, нават арганізаваў асаблівыя артылерыйскія курсы.

Пешмерга ваявала на баку УС ЗША і кааліцыі на паўночным фронце падчас уварвання 2003 года ў Іраку.

На працягу наступных гадоў Пешмерга гуляла жыццёва важную ролю ў забеспячэнні бяспекі ў Курдыстане і іншых частках Ірака. Яе атрады таксама былі разгорнуты ў Багдадзе і правінцыі Аль-Анбар для антытэрарыстычных аперацый. Пешмерга стала актыўным удзельнікам барацьбы супраць ІД.

Ваенныя дзеянні

Remove ads

Сучаснасць

Іракскаму Курдыстану дазволена мець уласныя ўзброеныя сілы (гэта прапісана ў іракскай канстытуцыі). Цэнтральнай іракскай арміі забаронена ўваходзіць на тэрыторыю Курдыстана.

У цяперашні час існуе 12 аб’яднаных пяхотных батальёнаў, кожны з якіх налічвае каля 3-5 тыс. вайскоўцаў. Маецца таксама некалькі батальёнаў сіл спецыяльнага прызначэння, цяжкай артылерыі, сфармаваны штабы і апарат міністэрства, а таксама іншыя дапаможныя падраздзяленні, агульнай колькасцю каля 120 000 вайскоўцаў.

Узбраенне і ваенная тэхніка

Пешмерга ў асноўным выкарыстоўвае старую зброю, якая засталася ад СССР. Гэта адносіцца і да бранятанкавай тэхніцы, артылерыі і кулямётаў тыпу ДШК і гэтак далей. Выключэннем з’яўляюцца некалькі тысяч вінтовак G36 і G3 фірмы Heckler & Koch, пастаўленых Германіяй, але асноўная стралковая ўзбраенне — аўтаматы Калашнікава (АК-47, АКМ і АК74). У 2010-я гады Пешмерга падвышала сваю моц з дапамогай амерыканцаў і трафейных баявых машын (Т-72, Т-55). З’явіліся і больш сучасныя амерыканскія і расійскія сістэмы, у тым ліку M16, M82, джыпы, SA-16 і SA-18.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Loading content...

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads