Белыя сцягі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белыя сцягі (курд.: ئاڵاى سپى) — ваяўнічая ісламісцкая курдская групоўка на поўначы Ірака, якая выступае супраць іракскага ўрада[5][6]. Яе першая згадка ў СМІ адносіцца да кастрычніка 2017 года, а менавіта да бітвы за Кіркук[7][8].
Remove ads
Ідэалогія, паходжанне і сувязі
Пытанне паходжання арганізацыі застаецца дыскусійным:
- Некаторыя, у тым ліку іракскія грамадзянскія і ваенныя чыноўнікі, а таксама рэгіянальныя эксперты, сцвярджалі, што «Белыя сцягі» — гэта курдская нацыяналістычная або сепаратысцкая фракцыя, якая была заснавана ў адказ на захоп горада Кіркук Іракам, а яе члены называлі сябе «курдскім супрацівам»[9][10]. Некаторыя іракскія афіцыйныя асобы нават заяўлялі, што іх падтрымлівала Пешмерга і рэгіянальны ўрад Курдыстана, хоць апошні адмаўляў гэта[10].
- Паводле іншых крыніц, «Белыя сцягі» былі сфармаваны як саюз розных антыўрадавых апалчэнняў, у тым ліку курдскіх злучэнняў Ісламскай дзяржавы Ірака і сіл Леванта, рэшткаў «Ансар аль-Іслам», баасістаў, звязаных з Арміяй накшбандзійскага ордэна, прыхільнікаў Садама Хусейна і «Джамаат Ансар аль-Суна». Згодна з гэтай версіяй, яны, верагодна, ніяк не звязаны з рэгіянальным урадам Курдыстана[9][10].
- Біл Роджыа, галоўны рэдактар часопіса FDD's Long War Journal, сказаў, што група можа быць спробай рэбрэндынгу «Ансар аль-Іслам» ці проста сумессю ісламісцкіх баевікоў, не звязаных з знешнімі арганізацыямі, ці нават курдскім рухам[10].
- Урад Ірака заяўляў, што «Белыя сцягі» з’яўляюцца прыкрыццём для «Ансар аль-Іслам»[2][11].
Remove ads
Арганізацыя і тактыка
Іракскія афіцыйныя асобы лічаць «Белыя сцягі» тэрарыстычнай арганізацыяй. У канцы 2017 года іракска-туркменскі дэпутат абвінаваціў курдскіх лідараў у падтрымцы групоўкі. Гэта было аспрэчана рэгіянальным урадам Курдыстана[12].
Лідар групоўкі Хіва Чор, аднавокі баявік гадоў за сорак[13], былы член Аль-Каіды ў Іраку, быў не згодны з амбіцыйнымі планамі халіфата ІДІЛ, таму пакінуў арганізацыю разам з туркменскім баевіком з мухафазы Дыяла[14]. Фракцыя выкарыстоўвае розныя партызанскія тактыкі, такія як засады і выкарыстанне самаробнай выбухоўкі. Яна таксама выкарыстоўвае мінамёты і ракеты. Група дзейнічае ў раёне Туз-Хурмату і часта здзяйсняе напады на нафтавыя радовішчы і дарогі ў гэтай мясцовасці[4].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- White Flags - intelNews.org. Архівавана з першакрыніцы 3 October 2018. Праверана 4 January 2019.
- Suadad al-Salhy. Kurdish militant group re-emerges in northern Iraq under new name. Arab News (14 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 December 2017. Праверана 14 December 2017.
- Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
- Tom Westcott. No surrender: 'White Flags' group rises as new threat in northern Iraq. Middle East Eye (31 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 January 2018. Праверана 7 March 2018.
- Shadowy Terrorist Group Emerges in Iraq (англ.). Washington Free Beacon (14 сакавіка 2018). Праверана 26 снежня 2021.
- White Banners Movement Ignites War of Words Among Iraqi Factions (англ.). Asharq AL-awsat. Праверана 27 снежня 2021.
- No surrender: 'White Flags' group rises as new threat in northern Iraq (англ.). Middle East Eye. Праверана 27 снежня 2021.
- After ISIS black flags, Iraq faces 'White Banners' threat | Mamoon Alabbasi (англ.). AW. Праверана 27 снежня 2021.
- Al-awsat, Asharq. Middle-east Arab News Opinion. aawsat.com. Архівавана з першакрыніцы 23 October 2018. Праверана 4 January 2019.
- Bill Gertz. Shadowy Terrorist Group Emerges in Iraq. The Washington Free Beacon (14 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 14 March 2018. Праверана 28 October 2018.
- Iraqi security forces repel White Flags terrorists in Tuz Khurmatu(недаступная спасылка). The Baghdad Post (25 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 1 жніўня 2022.
- After ISIS black flags, Iraq faces 'White Banners' threat - The Arab Weekly. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2018. Праверана 7 сакавіка 2018.
- Mackay, Neil (8 April 2018). ISIS 2.0. Sunday Herald.
- Purpose, Task &. A 'post-ISIS insurgency' is gaining steam in Iraq. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 25 April 2018. Праверана 4 January 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
