Атэрасклероз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Атэрасклеро́з[2] — хранічнае захворванне артэрый эластычнага і мышачна-эластычнага тыпу, узнікае з прычыны парушэння ліпіднага абмену і суправаджаецца адкладам халестэрыну і некаторых фракцый ліпапратэідаў у íнтыме сасудаў. Адклады фарміруюцца ў выглядзе атэраматозных бляшак. Наступнае разрастанне ў іх злучальнай тканкі (склероз), і кальцыноз сценкі сасуда прыводзяць да дэфармацыі і звужэння прасвету да аблітэрацыі (закаркавання). Важна адрозніваць атэрасклероз ад артэрыясклерозу Менкеберга, іншай формы склератычных паражэнняў артэрый, для якой характэрна адкладанне соляў кальцыю ў сярэдняй абалонцы артэрый, дыфузныя паражэнні (адсутнасць бляшак), развіццё анеўрызмаў (а не закаркаванне) сасудаў. Атэрасклероз сасудаў вядзе да развіцця ішэмічнай хваробы сэрца.
Remove ads
Папярэджанне
Развіццё хваробы стрымлівае ўніканне тлустай ежы жывёльнага паходжання і спажыванне гародніны (буракі, баклажаны, капуста і таматы) і ягад (агрэст, ажына, маліна, чарнаплодная рабіна, суніцы, чарнасліў і яблыкі), што выводзяць халестэрын.
Прычыны
Хваробе спрыяе павышаны артэрыяльны ціск, залішняя вага цела, маларухомы лад жыцця, хранічныя стрэсы і паленне[3].
Праявы
На першай (пачатковай) ступені хваробы адзначаецца зябкасць, сутаргі ў канечнасцях , паколванне і смыленне ў кончыках пальцаў, стомленасць. Перамежавальная кульгавасць выяўляецца праз боль у ікраножных мышцах галёнкі і ступні, што змушае спыняць хаду.
На другой ступені скура становіцца сухой і лушчыцца, з’яўляецца гіперкератоз . Замаруджваецца рост пазногцяў, яны патаўшчаюцца, становяцца крохкімі з матавай і бурай. Парушэнне росту валасоў вядзе да з’яўлення ўчасткаў аблысення. Развіваецца атрафія падскурнай тлушчавай клятчаткі і дробных мышцаў.
Трэцяя ступень выяўляецца праз боль у пашкоджанай канцавіне ў спакоі, што замінае хадзіць. Афарбоўка скуранога покрыву рэзка змяняецца ў залежнасці ад позы пашкоджанай канцавіны. Яе пад’ём суправаджаецца пабяленнем, апусканне — пачырваненнем скуры, якая вытанчаецца і становіцца лёгкаранімай. Дробныя раны ў выніку пацёртасці, удараў, стрыжкі пазногцяў прыводзяць да ўтварэння трэшчын і хваравітых язваў на паверхні.
На чацвёртай ступені боль у ступні і пальцах становіцца пастаянным і невыносным. Краі і дно язваў на пальцах пакрываюцца брудна-шэрым налётам. Далучаецца ацёк ступні і галёнкі, развіваецца гангрэна пальцаў і ступняў[4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads