Маліна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маліна
Remove ads

Маліна[2] (Rubus) — род (падрод) кветкавых раслін сямейства ружавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Навуковая назва роду rubus значыць «ажына», звязана этымалагічна з назвай чырвонага колеру (пар. дыялектнае па паходжанні лац.: rūfus «ярка-чырвоны»[3]).

Батанічнае апісанне

Род прадстаўлены шматгадовымі травамі, але часцей за ўсё гэта дравяністыя калючыя расліны (лістападныя кусты) з прамастойнымі, паўзучымі або распасцёртымі галінамі і чарговым простым або складаным лісцем з прылісткамі. Кусты дасягаюць вышынёю да 3 метраў і маюць шматгадовае карэнішча. Сцёблы аднагадовыя — зялёныя, двухгадовыя — адраўнелыя, з шыпамі. Лісце непарнаперыстае, трайчастае.

Кветкі абодваполыя, рэдка — аднаполыя. Размяшчаюцца яны па адным або сабраны зверху ў пазухавыя гронкавыя або шчытковыя суквецці. Гіпантый плоскі або варонкападобны, утвораны звычайна пяцічленным калякветнікам і заключае шматлікія тычынкі і песцікі.

Плод — складаная касцянка (шматкасцянка), чырвоная ці жоўтая, рознага смаку і водару.

Remove ads

Арэал

Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 6 відаў[4], найбольш вядомая маліна звычайная, трапляецца ў сырых лясах, хмызняках.

Значэнне і ўжыванне

Са старажытных часоў насельніцтва зямнога шара ўжывае ў ежу плады многіх відаў роду: маліну (Rubus idaeus) (віды падроду Idaeobatus), ажыну (Rubus caesius) (цёмнаплодныя віды, якія адносяцца да падроду Rubus, асабліва багата прадстаўленыя ў Еўропе), касцяніцы арктычныя (Rubus arcticus) і марошку (Rubus chamaemorus).

У культуры з IV ст. Культурныя сарты атрыманы на аснове маліны звычайнай, або чырвонай (Rubus idaeus), маліны чорнаваласістай (Rubus melanolasius) і інш. Плады маюць у сабе 5—7 % цукру, 1,5—2 % арганічных кіслот, вітаміны B, C, карацін, флаваноіды, фітастэрыны. Выкарыстоўваюцца свежыя і сушаныя, на кандытарскія вырабы, у медыцыне.

Remove ads

Віды

Thumb
Rubus caesius

У родзе каля 330[5] (Паводле іншых звестак 600) відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і.

Шырокі род дзеляць прыкладна на пятнаццаць падродаў:

Rubus subg.

  • Anoplobatus (Focke) Focke Малінаклён
  • Chamaebatus (Focke) Focke
  • Chamaemorus (Hill) Focke Марошка
  • Comaropsis (Focke) Focke
  • Cylactis (Raf.) Focke
  • ×Cyclobatus Holub
  • Dalibardastrum Focke
  • Diemenicus A.R.Bean
  • Idaeobatus (Focke) Focke Маліна
  • ×Idaeorubus Holub
  • Lampobatus (Focke) Focke
  • Malachobatus (Focke) Focke
  • Micranthobatus (Fritsch) Kalkman
  • Orobatus (Focke) Focke
  • Rubus

Некаторыя вядомыя віды:

Remove ads

Асноўныя шкоднікі і хваробы расліны

Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць[4]:

  • Малінавыя жукі (Byturidae)
  • Даўганосік малінава-сунічны (Anthonomus rubi)
  • Галіца малінавая сцябловая (Lasioptera rubi)

Сярод асноўных хваробаў вылучаюць[4]:

  • антракноз
  • шэрая гніль
  • хлароз
  • мазаіка
  • пурпуровая плямістасць
  • вірусныя хваробы і інш.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Walde A., Hofmann J. B. Lateinisches etymologisches Wörterbuch. — Heidelberg, 1938. — Т. I. — С. 445, 448.
  3. Валузнёў А. Р.. Маліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз. — С. 285.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads