Суніцы
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суні́цы[1] (Fragaria) — род шматгадовых травяністых кветкавых раслін сямейства ружавых. Род уключае больш за 21 від і мноства гібрыдаў і сартоў. Суніцы растуць ва ўмераным клімаце па ўсім зямным шары.
Уключае як дзікарослыя віды (напрыклад: суніцы лясныя (Fragaria vesca), зялёныя (Fragaria viridis) і г. д.), так і віды, якіх у дзікіх формах няма (напрыклад суніцы садовыя (Fragaria × ananassa), часта памылкова званыя клубніцамі), так і тыя віды, якія ёсць у дзікай і культурных формах (напрыклад, клубніцы (Fragaria moschata)).
Remove ads
Назва
Родавая лацінская назва паходзіць ад лац.: fragare — прыемна пахнуць.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна.
Лісце трайчастае, у прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках, якія дасягаюць вышыні ў 10 см. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах.
Каранёвая сістэма махрыстая, глыбіня залягання каранёў — 20-25 см.
Суквецце — шматкветкавы шчыток. Кветкі, як правіла, двухполыя, радзей аднаполыя, апыляюцца насякомымі. Пялёсткі звычайна белыя, часам жаўтлявыя; шмат тычынак і песцікаў.
Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.
Remove ads
Распаўсюджанне
Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: суніцы зялёныя, або палуніцы (Fragaria viridis), трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; суніцы лясныя (Fragaria vesca) найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы (Fragaria moschata).
Віды
Паводле The Plant List[2] род уключае наступныя віды:
- Fragaria × ananassa (Weston) Duchesne — Суніцы садовыя, ці Суніцы ананасныя, ці Клубніка, ці Трускаўка, ці Клубніца
- Fragaria australis (Rydb.) Rydb.
- Fragaria campestris Steven
- Fragaria chiloensis (L.) Duchesne
- Fragaria daltoniana J. Gay
- Fragaria gracilis Losinsk.
- Fragaria mexicana Schltdl.
- Fragaria moupinensis (Franch.) Cardot
- Fragaria nilgerrensis Schltdl. ex J. Gay
- Fragaria nubicola (Hook. f.) Lindl. ex Lacaita
- Fragaria orientalis Losinsk.
- Fragaria pentaphylla Losinsk.
- Fragaria tibetica Staudt & Dickore
- Fragaria vesca L. — Суніцы лясныя, ці Трускаўка, ці Пазёмачнік, ці Суніца, ці Чырвоныя ягады, ці Красныя ягады, ці Пазёмка, ці Сунішнік, ці Пазёмкі typus
- Fragaria virginiana Duchesne — Суніцы віргінскія
- Fragaria yezoensis HARA
Remove ads
Хімічны склад
Кветаложа з’яўляецца адносна моцным алергенам пры ўжыванні ў ежу.
Кветаложа суніц утрымлівае арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 500 мг/л), карацін (да 5 мг/л), вугляводаў утрымліваецца каля 8 г, бялкоў — да 2 г, нязначную колькасць вітаміну B, антацыянавыя злучэнні, пеларганідзін, трошкі эфірных масел. Каларыйнасць — каля 40 ккал / 100 г.
Лісце змяшчае вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты (да 2,8 г/л), дубільныя рэчывы і часткова алкалоіды.
Remove ads
Збор і захоўванне

Збіраюць суніцы спелымі ў чэрвені — ліпені, лісце — у час цвіцення, у маі — чэрвені. Плады сушаць у цяні на гарышчы або ў сушылцы. Лісце сушаць на адкрытым паветры ў цяні[3].
Культываванне
У культуру суніцы ўведзены ў XV—XVI стагоддзях. Віды, якія вырошчваюцца:
- суніцы садовыя, або ананасныя (Fragaria × ananassa), да якіх часта ўжываюць назву клубніцы (хоць у біялагічнай наменклатуры гэта назва належыць расліне, якія адносяцца да другога біялагічнага віду). З’яўляецца самым распаўсюджаным ў культуры відам суніц.
- суніцы зялёныя (Fragaria viridis), якія сустракаюцца ў дзікім стане ў Беларусі і сярэдняй паласе Расіі.
- суніцы віргінскія (Fragaria virginiana)
- клубніцы (Fragaria moschata)
- Fragaria chiloensis
Акрамя гэтага вырошчваюць іншыя гібрыды і сарты.
Remove ads
Выкарыстанне
Харчовыя і лекавыя расліны. У медыцынскай практыцы настой з ягад ці лісця ўжываюць як лёгкі мачагонны сродак пры ныркавых і пячоначных каменнях, а таксама пры матачных крывацёках[3].
У народным побыце, звычайна, ужываюць узвар расліны цалкам пад час цвіцення. П’юць гарачую і халодную гарбату пры прастуднай хваробе, высокай тэмпературы, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры малакроўі[3].
Сокам ягад суніц націраюць вуллі, каб не хварэлі пчолы.
Remove ads
Суніцы ў культуры
I цяпер, калі сініца |
Рыгор Крушына. «Суніцы».[4] |
У гонар роду Суніцы быў названы астэроід 1105 Fragaria , адкрыты 1 студзеня 1929 года. Адзін з фільмаў Інгмара Бергмана называецца «Сунічная паляна».
Вясной паляны пачыналі сніцца, |
Сяргей Законнікаў. «Суніцы»[5]. |
У геральдыцы
Суніцы ўпрыгожваюць шматлікія гербы розных адміністрацыйных адзінак.
- Герб нарвежскай камуны Нурдал
- Герб нарвежскай камуны Квефьёрд
- Герб нямецкай камуны Фельдафінг
У філатэліі
Выявы розных відаў суніц змешчананы на паштовых марках Беларусі, Германі і Расіі.
- Паштовая марка Расіі 2003 года
- Паштовая марка Беларусі 2004 года
- Паштовая марка Беларусі 2004 года
У мастацтве
Як шырока распаўсюджаныя ягады, суніцы часта сустракаюцца на палотнах еўрапейскіх мастакоў. Іх малявалі Дэвід Кэндэл , Дэбара Грыскам (англ.: Deborah Griscom), Ян Пётр Норблін, Марыя Якунчыкава , Севярын Разен , Альберт Эдэльфельт, Альберт Анкер, Іеранім Босх, Вінсент Кларэ, Адрыян Каорт , Георг Флегель і многія іншыя.
- Севярын Разен . «Нацюрморт з клубніцамі»
- Альберт Эдэльфельт. «Дзікія суніцы»
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Fragaria на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
- Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51-54. — 200 с. — 130 000 экз.
- Рыгор Крушына. «Суніцы»(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads