Афонсу I (кароль Конга)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Афонсу I (кароль Конга)
Remove ads

Афонсу I (парт.: Afonso I), або Мвемба а Нзінга (Mvemba a Nzinga; каля 1456 г. — 1543 г.) — манарх афрыканскай дзяржавы Каралеўства Конга, адзін прыхільнікаў хрысціянства і шырокіх кантактаў з еўрапейскімі краінамі.

Хуткія факты кароль Конга, Папярэднік ...

Мвемба а Нзінга, будучы кароль Конга, быў сынам маніконга Нзінга Нкуву. Займаў пасаду намесніка паўночна-ўсходняй правінцыі Нсунды. У 1491 г. адным з першых прыняў хрысціянства па рымска-каталіцкім абрадзе і захаваў яму вернасць, калі яго бацька двойчы адракаўся ад новай веры. У 1495 г. запрасіў у Нсунды партугальскіх місіянераў.

Пасля смерці Нзінга Нкуву ў Мбанза-Конга павінны былі адбыцца выбары маніконга з ліку прэтэндэнтаў па лініі маці радай з 3 прадстаўнікоў высакародных сем'яў. Прычым, яны не абавязкова прызначалі старэйшага сына. Найбольш актыўным прэтэндэнтам з'яўляўся яго малодшы брат Пансу а Кітыму. Мвемба а Нзінга быў загадзя папярэджаны сваёй маці пра смерць бацькі і захапіў горад да пачатку выбараў. У Мбанза-Конга адбыліся вулічныя баі паміж прыхільнікамі двух кандыдатаў на трон. Лепей узброеныя прыхільнікі Нзінга Нкуву перамаглі. Ён быў абвешчаны маніконга. У афіцыйнай перапісцы з партугальскім каралём называўся як кароль Афонсу I. Канчатковая перамога над супернікамі была атрымана да 1509 г.

Афонсу I абвясціў каталіцызм афіцыйнай рэлігіяй, запрашаў у краіну партугальскіх місіянераў і гандляроў, у тым ліку гандляроў рабамі, адчыніў першую школу для 400 юнакоў. У 1513 г. яго сын Энрыке быў пасвечаны ў Рыме як біскуп Утыкі і стаў першым чарнаскурым іерархам Рымска-Каталіцкай Царквы. Разам з гэтым, Афонсу I абвінавачваўся у забойствах сваякоў, у тым ліку маці. Перажыў некалькі змоў і замахаў на жыццё.

Remove ads

Зноскі

1. Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr.NYC: OUP, 2012.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads