Ахрэмавецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ахрэ́мавецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ахрэмаўцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замошскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці.
У 1971 годзе скасаваны хутары Гаравыя і Камарова[2]. 26 сакавіка 1973 года скасаваны вёскі Перамерцы, Янова, хутары Золава, Падбрэжжа і Плінтоўка[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 52 населеныя пункты[4]. 12 жніўня 1974 года скасавана вёска Бяльмонты (злілася з вёскай Ахрэмаўцы)[5]. 17 сакавіка 2010 года ліквідавана вёска Кіслаўшчына[6].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 года — 35.
- 1 студзеня 1974 года — 52[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2146 чалавек[7], з іх 81,9 % — беларусы, 10,6 % — рускія, 6,0 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1766 чалавек[9].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads