Ахрэмаўцы

аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ахрэмаўцыmap
Remove ads

Ахрэ́маўцы[2] (трансліт.: Achremaŭcy, руск.: Ахремовцы) — аграгарадок[3] у складзе Ахрэмавецкага сельсавета Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі — цэнтр сельсавета, на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў—Глыбокае.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Будынак школы

Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў 17 стагоддзя З сярэдзіны 18 стагоддзя вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. Ахрэмаўцы — вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903). З 1921 у Польшчы, вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931).

Перад вайной у вёсцы жыло 296 чалавек у 93 дварах[4].

У кастрычніку 1943 гітлераўцамі было спалена 84 дамы[4].

Дзейнічала Азяраўскае антыфашысцкае падполле. У 1995 годзе мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна».

У 1974 годзе да вёскі Ахрэмаўцы была далучана вёска Бяльмонты[5].

Remove ads

Эканоміка

Дзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Культура

Працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дома культуры, бібліятэка.

Выдатныя мясціны

Thumb
Капліца на могілках
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads