Ацэтылцэлюлоза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ацэтылцэлюлоза (ацэтат цэлюлозы) — воцатнакіслыя эфіры цэлюлозы.

Фізічныя ўласцівасці
Ацэтылцэлюлоза — белая аморфная маса; шчыльнасць каля 1300 кг/м3. Пры нагрэве да 190—210 °C змяняецца афарбоўка рэчыва. Пры 230 °C пачынае раскладацца.
Хімічныя ўласцівасці
Шчолачы і мінеральныя кіслоты паступова амыляюць ацэтылцэлюлозу.
Атрыманне
Ацэтат цэлюлозы атрымліваюць шляхам этэрыфікацыі цэлюлозы з воцатнай кіслатой:

ці дзеяннем воцатнага ангідрыду на цэлюлозу.
Сыравінай для атрымання ацэтылцэлюлозы служыць бавоўна або драўняная цэлюлоза. Ацэтылцэлюлоза валодае высокай святлоўстойлівасцю, негаручасцю, добрымі фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваецца для вытворчасці асновы фота- і кінастужкі, ацэтатнага валакна, пластычных мас, лакаў і інш.
Другасны ацэтат атрымліваюць як вынік частковага гідролізу трыацэтата. Змяшчае да 55 % звязанай воцатнай кіслаты. Раствараецца ў ацэтоне, сумесі ацэтону і спірту, этылацэтаце, дыаксане і ў іншых арганічных растваральніках.
Remove ads
Літаратура
- Ацетилцеллюлоза — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Ацетилцеллюлоза // Фотокинотехника: Энцыклапедыя / Галоўны рэдактар Е. А. Иофис. — М.: Савецкая энцыклапедыя, 1981.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads