Этылацэтат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Этылацэтат
Remove ads

Этылацэта́т, этылавы эфір воцатнай кіслаты, CH3COOC2H5 — бясколерная вадкасць з прыемным пахам садавіны. Утрымліваецца ў нафце і прадуктах каксавання. Валодае ўсімі ўласцівасцямі складаных эфіраў.

Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...

Малярная маса 88,11 г/моль. Шчыльнасць 0,9001 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення −84 °C, тэмпература кіпення 77,1 °C. Змешваецца з этанолам, дыэтылавым эфірам, бензолам. Мала раствараецца ў вадзе.

Remove ads

Атрыманне

У прамысловасці этылацэтат атрымліваюць:

Выкарыстанне

Этылацэтат выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка нітрацэлюлозы, алейных лакаў, тлушчаў і інш. У сумесі з этылавым спіртам выкарыстоўваецца ў вытворчасці штучнай скуры. Таксама этылацэтат выкарыстоўваецца ў вытворчасці выбуховых рэчываў і ў якасці харчовай дабаўкі.

Шкоднае ўздзеянне

Пары этылацэтату раздражняюць слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў, вачэй. Уздзеянне этылацэтата на скуру выклікае дэрматыты і экзэму.

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads