Воцатная кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Воцатная кіслата (этанавая кіслата) — арганічнае рэчыва з формулай CH3COOH. Слабая, лімітавая аднаасноўная карбонавая кіслата. Вытворныя воцатнай кіслаты носяць назву «ацэтаты».
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі аб практычным прымяненні воцатнай кіслаты адносяцца да трэцяга стагоддзя да н. э. Грэчаскі вучоны Тэафраст ўпершыню апісаў дзеянне воцату на металы, якое прыводзіць да ўтварэння некаторых выкарыстоўваемых ў мастацтве пігментаў. Воцат ўжываўся для атрымання «свінцовых бяліл», а таксама яр-мядзянкі (зялёнай сумесі соляў медзі, якая змяшчае акрамя ўсяго ацэтат медзі).
У Старажытным Рыме рыхтавалі спецыяльна пракіслае віно ў свінцовых чыгунах. У выніку атрымліваўся вельмі салодкі напой, які называлі «Сапа». «Сапа» змяшчала вялікую колькасць ацэтату свінцу — вельмі салодкага рэчыва, якое таксама называюць «свінцовым цукрам» або «цукрам Сатурна». Высокая папулярнасць «сапы» была прычынай хранічнага атручвання свінцом, распаўсюджанага сярод рымскай арыстакратыі.
У VIII стагоддзі арабскі алхімік Джабір ібн Хаян упершыню атрымаў канцэнтраваную воцатную кіслату шляхам перагонкі.
Remove ads
Уласцівасці
Бясколерная празрыстая вадкасць з рэзкім пахам. Валодае ўсімі ўласцівасцямі карбонавых кіслот. Добра раствараецца ў вадзе, змешваецца з многім растваральнікамі. Утварае азеатропныя сумесі, у т.л. трайныя з вадой і бензолам і з вадой і бутылацэтатам.
Атрыманне

У прамысловасці воцатную кіслату атрымліваюць каталітычным акісленнем ацэтальдэгіду і бутану кіслародам, узаемадзеяннем метанолу з монааксідам вугляроду, піролізам драўніны. Воцатная кіслата таксама ўтвараецца ў выніку воцатнакіслага браджэння вадкасцей, змяшчаючых этанол (харчовая воцатная кіслата).
Выкарыстанне
Воцатная кіслата выкарыстоўваецца ў вытворчасці воцатнага ангідрыду, ацэтылхларыду, вінілацэтату, ацэтатаў цэлюлозы, ацэтону, у вытворчасці фарбавальнікаў, растваральнікаў, інсекіыцыдаў, лекавых сродкаў, у харчовай прамысловасці.
Біялагічнае значэнне
Актыўная форма воцатнай кіслаты — ацэтылкафермент А. Утвараецца ў выніку акіслення дэкарбаксіліраванай піравінаграднай кіслаты і акіслення тлустых кіслот. Адыгрывае важную ролю ў абмене рэчываў, удзельнічае ў біясінтэзе тлустых кіслот, стэроідаў, глюкозы ў раслін і інш.[1]
Шкоднае ўздзеянне
Канцэнтраваная воцатная кіслата выклікае апёкі скуры. Пара раздражняе слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў.
Гл. таксама
- Воцатная эсэнцыя
Зноскі
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 657—658. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads