Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж — колішняя прафесійна-тэхнічная навучальная ўстанова ў Ашмянах Гродзенскай вобласці, якая існавала ў 1950–2019 гадах. У 2019 годзе далучаны да Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа.

Хуткія факты Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

У 1950 годзе ў Ашмянах была створана школа механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1954 годзе яна рэарганізавана ў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1962 годзе — у сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 18 (СПТВ № 18)[1].

У 1969 годзе вучылішча ператворана ў сярэдняе вучылішча сельскай гаспадаркі. У 1981 годзе атрымала назву прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 192 сельскагаспадарчай вытворчасці (ПТВ № 192)[1].

У 1991 годзе ПТВ № 192 змяніла структуру: з’явілася аддзяленне дапрафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў і падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў масавых прафесій[1].

У 2005 годзе ператворана ў Ашмянскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй. 22 снежня 2007 года перайменаваны ў Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж (УА «АДПАТК»)[1].

У 2019 годзе каледж быў далучаны да Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа[1].

Remove ads

Крыніцы

Глядзі таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads