Аэрапорт Стамбул імя Атацюрка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аэрапорт Стамбул імя Атацюрка
Remove ads

Аэрапорт Стамбул імя Атацю́рка (турэцк.: İstanbul Atatürk Havalimanı; (IATA: IST, ICAO: LTBA)) — міжнародны аэрапорт у Стамбуле, найбуйнейшы аэрапорт Турцыі. Размешчаны ў еўрапейскай частцы горада за 24 кіламетры на захад ад гістарычнага цэнтра горада — плошчы Султанахмет, на беразе Мармуровага мора. З 1980 года аэрапорт носіць імя Мустафы Кемаля Атацюрка, першага прэзідэнта Турэцкай рэспублікі.

Хуткія факты Аэрапорт Стамбул імя Атацюрка, Інфармацыя ...

Аэрапорт з’яўляецца 4-м у Еўропе і 13-м у свеце паводле колькасці абслужаных пасажыраў. Так у 2014 годзе пасажыраабарот аэрапорта перавысіў 56 млн чалавек. З-за загружанасці аэрапорта ў будучым плануецца будаўніцтва трэцяга аэрапорта Стамбула, пасля чаго аэрапорт Атацюрка, меркавана, будзе закрыты[2].

Са студзеня 2000 года аэрапортам кіруе кампанія TAV Airports (Tepe-Akfen-Ventures), якая інвеставала 600 мільёнаў долараў з 1998 года ў развіццё аэрапорта. У 2005 годзе TAV выйграла тэндар на кіраванне аэрапортам на працягу 15.5 гадоў[крыніца?].

На тэрыторыі аэрапорта знаходзіцца штаб-кватэра турэцкай нацыянальнай авіякампаніі Turkish Airlines, для якой аэрапорт з’яўляецца і галоўным вузлавым аэрапортам. У аэрапорце таксама базуюцца мясцовыя турэцкія авіякампаніі Atlasglobal і Onur Air.

Апроч аэрапорта Атацюрка, Стамбул таксама абслугоўвае невялікі, размешчаны ў азіяцкай частцы горада, Міжнародны аэрапорт імя Сабіхі Гёкчэн.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads