Мармуровае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мармуро́вае мо́ра (тур. Marmara) — міжмацерыковае мора Міжземнаморскага басейну. Знаходзіцца паміж Еўропай і Малой Азіяй. Злучаецца пралівам Басфор з Чорным морам, пралівам Дарданелы — з Эгейскім морам.
Плошча 12 тыс. км²; даўжыня 280 км, найб. шырыня 80 км. Пераважна плыткаводнае з сярэдняй глыбінёй 250 м; у цэнтральнай частцы глыбіня да 1389 м. Тэмпература вады летам 20—29 °C, зімой — 8—9 °C. Салёнасць 22,5—26‰. Прылівы 0,4—1,0 м. Берагі моцна парэзаныя, пераважна гарыстыя, ля паўночнага берага — падводныя рыфы. Асноўныя астравы — Мармара, Пашаліманы, Аўша, Прынцавы ды інш.
Асноўныя порты і ВМБ: Стамбул, Ізміт, Бандырма, Гёльджук (усе — Турцыя).
Remove ads
Літаратура
- ВЭС-83, С.466.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads