Аэрапорт Франкфурт-на-Майне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аэрапорт Франкфурт-на-Майне
Remove ads

Міжнародны аэрапорт Франкфурт-на-Майне, таксама Рэйн-Майнскі Аэрапорт (ням.: Rhein-Main-Flughafen, ІКАО: EDDF, ІАТА: FRA) — найбуйнейшы аэрапорт Германіі.

Больш інфармацыі Узлётна-пасадачныя палосы (УПП), Нумар ...

Па колькасці пасажыраў (у 2006 годзе 52.810.683 чалавек) ён займае трэцяе месца ў Еўропе, пасля лонданскага Хітроў (67.530.197 пасажыраў у 2006 годзе) і парыжскага Шарль-дэ-Голь (56.849.567 пасажыраў у 2006 годзе). Па грузаперавозках займае другое месца ў Еўропе, саступаючы зноў жа парыжскаму Шарль-дэ-Голю.

Аэрапорт Франкфурта-на-Майне быў адным з першых аэрапортаў, дзе пачалі ўжываць аўтаматычную сістэму сартавання багажу.

Аэрапорт мае 4 узлётна-пасадачныя паласы. У адной (07L/25R) пакрыццё асфальтавае, у астатніх - бетоннае. Тры паласы - 07L/25R, 07C/25C, 18 - даўжынёй 4000 метраў, 07R/25L - даўжынёй 2800 метраў.

Паласа 07R/25L выкарыстоўваецца толькі для пасадак. Паласа 18 выкарыстоўваецца толькі для узлётаў на поўдзень, таму значэнне "36" для паказальніка напрамку пасадкі, супрацьлеглага "18", у яе пазначэнне адсутнічае.

Найбліжэйшы аэрапорт - Мангейм-Сіці.

Аэрапорт мае два вялікія тэрміналы і адзін маленькі для VIP. Усяго пяць залаў. Ад першага тэрмінала да другога можна дабрацца па манарэйкавай трасе ўнутры будынка 'Skyline', альбо на бясплатным аўтобусе-шатле, адыходзяць кожныя 10 хвілін з паркоўкі.

Аэрапорт знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад аўтабанаў A3 і A5.

Да цэнтра Франкфурта можна дабрацца на таксі прыблізна за 50 еўра.

Чыгунка (Вакзал Франкфурт-на-Майне, Аэрапорт): кожныя 15 хвілін ад першага тэрмінала адпраўляецца электрацягнік (S-Bahn 8 і 9) да галоўнага гарадскога вакзала, час у дарозе - 12 хвілін. На станцыю таксама заходзяць некаторыя хуткасныя цягнікі, а таксама звычайныя цягнікі.

Да горада таксама можна дабрацца на аўтобусе.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads