Аэрапорт (вакзал, Франкфурт-на-Майне)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аэрапорт (вакзал, Франкфурт-на-Майне)map
Remove ads

Аэрапорт Франкфурт-на-Майне, Аэрапорт (ням.: Frankfurt am Main Flughafen Fernbahnhof) — чыгуначны вакзал далёкіх зносін, які размешчаны каля міжнароднага аэрапорта Франкфурта-на-Майне, адзін з буйных вакзалаў Германіі, каля 20 000 пасажыраў у суткі. Злучае аэрапорт у Франкфурце з найбуйнымі гарадамі ў Германіі. Штодня адпраўляюцца 210 цягнікоў дальняга следавання, з іх — 185 цягнікоў Еўрасіці. Адкрыты 30 мая 1999 года, з’яўляецца адным з найбуйнейшых транспартных вузлоў краіны, забяспечваючы сувязь паміж авіяцыйнымі і міжгароднімі чыгуначнымі перавозкамі.

Хуткія факты Франкфурт-ам-Майн Флугхафэн Фернбанхофням.: Frankfurt am Main Flughafen Fernbahnhof, Аператар ...
Remove ads

Гісторыя

Планы стварэння асобнага вакзала ўзніклі ў 1970-я гады разам з праектаваннем хуткаснай лініі Кёльн — Рэйн/Майн. У 1990-я існы рэгіянальны вакзал працаваў на мяжы магчымасцяў, таму было прынята рашэнне аб будаўніцтве асобнага комплексу для далёкіх маршрутаў.

Будаўніцтва працягвалася з 1997 па 1999 гады і ўключала ўзвядзенне жалезабетонных канструкцый, шклянога даху і сістэмы вентыляцыі, якая ліквідуе скразнякі пры праходжанні хуткасных цягнікоў.

Remove ads

Архітэктура

Вакзал пабудаваны паводле тыпу Reiterbahnhof (платформы размешчаныя над аўтамабільнай дарогай). Даўжыня збудавання — каля 660 м[1]. У ім чатыры коліі з дзвюма шырокімі платформамі.

Вялікая шкляная зала забяспечвае натуральнае асвятленне і злучаецца з Тэрміналам 1 праз крытую пешаходную галерэю даўжынёй каля 200 м.

Транспартнае значэнне

Флугхафэн Фернбанхоф абслугоўвае хуткасныя цягнікі ICE, а таксама іншыя далёкія маршруты. Асноўныя напрамкі: Кёльн, Бон, Майнц, Мангайм, Штутгарт, Берлін, Гамбург.

Вакзал мае стратэгічнае значэнне як вузел, які аб’ядноўвае паветраную і чыгуначную сеткі, і штогод прымае мільёны пасажыраў.

Спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads