Аэрафлот

нацыянальная расійская авіякампанія From Wikipedia, the free encyclopedia

Аэрафлот
Remove ads

«Аэрафлот — расійскія авіялініі» (руск.: «Аэрофлот — российские авиалинии») — расійская дзяржаўна-прыватная авіякампанія, утвораная з аднаго з дзяржаўных сацыялістычных прадпрыемстваў, які ўваходзіў у склад савецкага «Аэрафлота» і ажыццяўляў палёты і камерцыйную дзейнасць на міжнародных паветраных лініях, а таксама завалодаў правамі на аднайменную гандлёвую марку.

Хуткія факты Аэрафлот, Тып ...

Поўнае найменне — публічнае акцыянернае таварыства «Аэрафлот — расійскія авіялініі»; скарочанае — ПАТ «Аэрафлот».

Выконвае ўнутраныя і міжнародныя рэйсы з маскоўскага аэрапорта Шарамецьева і аэрапорта Краснаярск.

З красавіка 2006 года ўваходзіў у склад авіяцыйнага альянсу SkyTeam, з 30 красавіка 2022 года сяброўства часова прыпынена. Таксама разам з даччынымі авіякампаніямі «Расія» і «Перамога» ўтварае авіяцыйны холдынг Група «Аэрафлот», які ўваходзіць у лік дваццаці вядучых авіяперавозчыкаў свету па пасажыраплыні.

З прычыны ўварвання Расіі ва Украіну і ўведзеных у адказ санкцый авіякампанія з 8 сакавіка 2022 г. не выконвае шэраг міжнародных рэйсаў «у сувязі з узнікненнем дадатковых абставінаў, якія перашкаджаюць выкананню палётаў».

Remove ads

Зноскі

  1. Aeroflot // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36948990'></a>
  2. IFRS Consolidated Financial Statements for the year ended 31 December 2021Aeroflot, 2022. — P. 83. Праверана 2 сакавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q58707'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads