Шарамецьева

міжнароднае лётнішча Масквы From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарамецьеваmap
Remove ads

Міжнародны аэрапорт Шарамецьева імя А. С. Пушкіна (ІАТА: SVO, ІКАО: UUEE) — расійскі міжнародны аэрапорт федэральнага значэння, адзін з чатырох асноўных аэрапортаў Масквы і Маскоўскай вобласці, першы ў Расіі па аб’ёме пасажырапатоку.

Хуткія факты Шарамецьева, Інфармацыя ...

Абслугоўвае рэйсы нацыянальнага перавозчыка Расіі — авіякампаніі «Аэрафлот» (з’яўляецца вузлавым аэрапортам авіякампаніі) і некаторых іншых авіякампаній. Размешчаны на паўночны захад ад Масквы, на тэрыторыі гарадской акругі Хімкі Маскоўскай вобласці, прыкладна на аднолькавай адлегласці (за некалькі кіламетраў) ад гарадоў Хімкі, Лобня і Даўгапрудны. Адлегласць ад МКАД па Ленінградскай шашы да тэрмінала А — 13 кіламетраў, да тэрміналаў D, E і F — 9 кіламетраў.

Аэрапорт Шарамецьева ўключае шэсць пасажырскіх тэрміналаў: А (тэрмінал бізнес-авіяцыі), B (раней «Шарамецьева-1»), С, D, E, F (раней «Шарамецьева-2») і два грузавых («Масква-Карга» і «Шарамецьева-Карга»).

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads