Аяўскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аяўскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Iowa State University), афіцыйна Аяўскі дзяржаўны навукова-тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Iowa State University of Science and Technology) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эймс у штаце Аява, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1858 годзе як сельскагаспадарчы каледж і ўзорная ферма. 4 ліпеня 1959 года каледж быў афіцыйна перайменаваны ў дзяржаўны навукова-тэхналагічны ўніверсітэт. Гэта буйнейшы ўніверсітэт штата па колькасці студэнтаў. У ім прапануецца больш за 100 праграм атрымання ступені бакалаўра, 112 праграм атрымання ступені магістра і 83 праграмы атрымання ступені доктара. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт з'яўляецца сядзібай для адной з дзесяці нацыянальных навукова-даследчых лабараторый Міністэрства энергетыкі ЗША, навукова-даследчай лабараторыі біяаднаўляльных крыніц энергіі, інстытута раслінаводства і розных іншых навукова-даследчых інстытутаў.
Remove ads
Структура
- Каледж сельскай гаспадаркі і навук пра жыццё
- Каледж ветэрынарнай медыцыны
- Каледж вольных мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж навук аб чалавеку
- Каледж дызайну
- Каледж магістратуры
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads