Аява
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́ява — штат на сярэднім захадзе ЗША. Плошча — 145,8 тыс. км², насельніцтва — 2,9 млн чал. Адміністрацыйны цэнтр — Дэ-Мойн. Штат названы ў гонар індзейскага народа аява.
Remove ads
Гісторыя
Да часу прыходу еўрапейцаў тут жылі індзейскія народы: ілінойс, аява, санці і янктоны, продкі якіх засялялі гэтыя землі больш за 10 тыс. гадоў таму.
Хоць першая экспедыцыя еўрапейцаў Жака Маркета і Луі Жалье пабывала тут у 1673, сталае паселішча было заснавана толькі ў 1788.
У 1803 ў выніку Луізіянскай куплі тэрыторыя будучага штата была набытая ЗША. Супраціў індзейцаў засяленню Аявы быў зламаны каланістамі пасля Вайны Чорнага Коршака (1832).
Першае афіцыйнае селішча амерыканскіх каланістаў на захад ад ракі Місісіпі з’явілася ў 1833. У 1838 Аява атрымала статут тэрыторыі з цэнтрам у г. Аява-Сіці, статут штата — з 1846, калі Кангрэс вырашыў прыняць у Саюз вольны штат нароўні з рабаўладальніцкай Фларыдай. У 1857 сталіца штата была перанесеная ў горад Дэ-Мойн.
Пасля грамадзянскай вайны праходзіць завяршэнне інтэнсіўнага засялення Аявы і развіццё фермерства. Падчас станаўленняў ЗША як індустрыяльнай дзяржавы (1870—1920) Аява адыгрывала ролю жытніцы краіны, а на ўсходзе штата стала развівацца прамысловасць.
Remove ads
Геаграфія
Штат размешчаны на водападзеле найбуйнейшых рэк — Місісіпі і Місуры. Ён мяжуе са штатамі Мінесота, Паўднёвая Дакота, Небраска, Місуры, Ілінойс і Вісконсін.
Найвышэйшы пункт штата — Хоўк-Ай-Пойнт (509 м), пункт найменшай вышыні над узроўнем мора — раўніна Кіёкак, 146 м. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 335 метраў.
Клімат
Кантынентальны клімат з вялікай колькасцю ападкаў; штат перыядычна падвяргаецца паводкам, бурам і тарнада.
Вядомыя асобы
- Джон Уэйн
- Грант Вуд
- Глен Мілер (1904—1944) — амерыканскі трамбаніст
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads