Аўгуст Скадзіньш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўгуст Скадзіньш (лат.: Augusts Skadiņš; 6 сакавіка 1902, Кошрагс — 1 чэрвеня 1945, Елгава) — ліўскі паэт і празаік. Быў вялікім знаўцам ліўскага фальклору. Напісаў адзіную арыгінальную п'есу на ліўскай мове «Vanā Rānda» (Стары Ранда). П'еса была пастаўлена ў 1923 годзе. Быў складальнікам другой і трэцяй ліўскай хрэстаматыі (Toi līvǝd lugdǝbrōntǝz, 1922; Kolmǝz līvǝd lugdǝbrōntǝz, 1923). Быў адным з самых актыўных ліўскіх празаікаў пачатку 1920-х гадоў. Тэматыка твораў у асноўным была накіравана на барацьбу з алкагалізмам.
Скончыў Тэрбацкі інстытут у Ліепаі. Працаваў чыгуначнікам у Мазірбэ і Рызе. Затым працаваў супрацоўнікам у газеце "Jaunākās ziņas". Памёр 1 чэрвеня 1945 года ў Елгаве.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads