Ліўская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліўская мова
Remove ads

Ліўская мова (саманазва: Līvõ kēļ) — фіна-ўгорская мова, калісьці распаўсюджаная ў Курземе, Латвія. Родная мова ліваў.

Хуткія факты Ліўская мова, Саманазва ...

Ліўская мова блізкая да эстонскай і фінскай моў. Алфавіт складзены ў XIX ст. на аснове лацінкі, налічвае 39 літар:

a A, ā Ā, ä Ä, ǟ Ǟ, b B, d D, ḑ Ḑ, e E, ē Ē, f F, g G, h H, i I, ī Ī, j J, k K, l L, ļ Ļ, m M, n N, ņ Ņ, o O, ō Ō, ȯ Ȯ, ȱ Ȱ, (ö Ö), (ȫ Ȫ), õ Õ, ȭ Ȭ, p P, r R, ŗ Ŗ, s S, š Š, t T, ț Ț, u U, ū Ū, v V, (y Y), (ȳ Ȳ), z Z, ž Ž

Першая кніга на ліўскай мове апублікавана ў 1863 годзе.[1]

У 2013 годзе ў Канадзе памёр апошні носьбіт ліўскай мовы, для якога гэтая мова была першай роднай[2].

Менавіта ліўскае suž «воўк» з’яўляецца фанетычна найбліжэйшым словам з усёй фінскай лексікі (эстонскае suzi, фінскае susi) да першакрыніцы, ад якой пайшла назва дняпроўскай ракі Сож (Suž > Съжь > Сож)[3]. Узнікненне назвы адносяць да часоў балцка-фінскага ўзаемадзеяння ў рэгіёне сожскіх вярхоўяў, пачатак якога датуюць 4400-4200 гг. да н.э. Тады, у пачатку сярэдняга неаліту, на тэрыторыю протабалтаў (Нарвенская і Нёманская археалагічныя культуры) з паўночнага ўсходу насунулася фіна-вугорская па паходжанні археалагічная культура ямачна-грабенчатай керамікі[4].

Remove ads

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208.
  2. A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads