Аўгуст Уладзіміравіч Канстанцінаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аўгуст Уладзіміравіч Канстанцінаў[1] (руск.: Август Владимирович Константинов; 21 жніўня 1928, Архангельск — 6 лютага 1979, Мінск) — савецкі вучоны ў галіне генетыкі і цыталогіі, педагог. Доктар біялагічных навук (1973).

Хуткія факты Аўгуст Уладзіміравіч Канстанцінаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

А. У. Канстанцінаў нарадзіўся ў Архангельску. У 1954 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. З 1959 г. ва Усесаюзным інстытуце раслінаводства УАСГНІЛ, з 1961 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1969—1979 г. прафесар А. У. Канстанцінаў на пасадзе загадчыка кафедры дарвінізму і генетыкі БДУ.

Навуковая дзейнасць

А. У. Канстанцінаў займаўся эксперыментальнымі даследаваннямі гаметагенезу культурных раслін, параўнальнаму вывучэнню метозу і меёзу ў раслін. Пад кіраўніцтвам прафесара Канстанцінава на кафедры абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі.

А. У. Канстанцінаў з’яўляецца аўтарам шэрагу падручнікаў і навуковых прац. Сярод апублікаваных:

  • Цитогенетика, учебное пособие для биологических факультетов — Мн.: Вышэйшая школа, 1971. — 295 с.
  • Основы эволюционной теории, учебное пособие для биологических специальностей университетов — Мн: Вышэйшая школа, 1975. — 383 с.
  • Общая цитология. Краткий курс, учебное пособие для биологических факультетов университетов и педагогических институтов — Мн.: Высшая школа, 1966. — 283 c.
  • Мейоз, [для преподавателей, аспирантов и студентов биологических и сельскохозяйственных факультетов вузов] — Мн.: Издательство БГУ им. В. И. Ленина 1971. — 178 c.
Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads