Аўраам Шалом Фрыдберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўраам Шалом Фрыдберг (Аўром-Шолем Фрыдберг; 6 лістапада 1838, Гродна — 21 сакавіка 1902, Варшава) - яўрэйскі пісьменнік, публіцыст і рэдактар[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Гродна у артадаксальнай сям'і. Страціўшы бацьку, трынаццаці гадоў ад роду паступіў да майстра гадзіннікаў у навучанне. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. Жыў у Брэст-Літоўску (1854-1856) і Кішынёве (1856—1858). У 1858 вярнуўся ў свой родны горад, займаўся выкладаннем іўрыта ў багатых сем'ях. Пасля пагромаў 1881 года далучыўся да руха Хавевей Цыён. У 1883-1886 гадах у Санкт-Пецярбургу рэдагаваў газету «Ha-Meliz», якую накіраваў на падтрымку сіянізма.
У 1886 годзе пасяліўся ў Варшаве. У 1888 годзе стаў рэдактарам яўрэйскай энцыклапедыі «Ha-Eschkol», якая неўзабаве спынілася; у тым жа годзе ён быў прызначаны цэнзарам яўрэйскіх кніг (займаў гэтую пасаду да 1891 года).
Першая кніга Фрыдберга на іўрыце - перапрацоўка рамана англійскай пісьменніцы Грэйс Агілар «Кедравая даліна» (1876). Аўтар фельетонаў, якія падпісваў «Гар Шалом». Працаваў у выдавецтве «Aḥi'asaf», у якім выйшла яго кніга «Гісторыя яўрэяў у Іспаніі», 1893. Супрацоўнічаў у штогодніку Навума Сакалова «Sefer ha-Shanah», дзе апублікаваў свае ўспаміны, важныя для літаратурнай гісторыі таго перыяду. Вёў рубрыку ў газеце на ідыш «Der Yid».

Папулярную рэпутацыю ён заслужыў дзякуючы кнізе «Zikhronot le-Veit David» («Успаміны дому Давіда», 1893–99), серыі апавяданняў, якія ахопліваюць гісторыю яўрэяў ад разбурэння першага Храма да пачатку перыяду Гаскалы ў Германіі. Першыя два тамы з'яўляюцца адаптацыяй «Таямніц яўрэяў» Г. Рэкендорфа, але два астатнія тамы былі напісаны самім Фрыдбергам. Кніга часта перавыдавалася і перакладалася на арабскую і персідскую мовы[1].
Жонка - Гута-Фрэйда Трылінг (1838-1912). Дачка Бэйла (1863-1938) — пісьменніца (псеўданім Ізабэла), пісала на ідыш, была замужам за яўрэйскім пісьменнікам Мардхэ Спектарам (1858—1925)[2][3].
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
