Аўстралійскі рэферэндум (1999)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аўстралійскі рэферэндум 1999 года быў праведзены на тэрыторыі ўсёй краіны і ўтрымліваў два пытанні: ці жадаюць жыхары пераўтварыць краіну з каралеўства Садружнасці ў рэспубліку і па змене канстытуцыі.

Больш інфармацыі Вынік, Так ці не ...

Рэспубліканцы Аўстраліі некалькі дзесяцігоддзяў да рэферэндума мелі ў краіне даволі моцныя пазіцыі. У лютым 1998 года ў Канберы прайшоў Канстытуцыйны канвент, большасць дэлегатаў якога прагаласавала за пераўтварэнне Аўстраліі ў рэспубліку.[1]

Сам рэферэндум быў праведзены 6 лістапада 1999 года. За пераўтварэнне ў рэспубліку выказалася 45,13%,[2] за змяненне канстытуцыі — 39,34 %.[3] Пры гэтым, ва ўсіх суб’ектах Аўстраліі, акрамя Сталічнай тэрыторыі, за рэспубліку прагаласавала меней 50%, за змену канстытуцыі — ва ўсіх без выключэння.

Рэспубліканцы былі настроены правесці новы рэферэндум у найбліжэйшыя гады, але дата вызначана не была. У канцы 2005 года было праведзена апытанне, у якім 46% апытаных пажадалі, каб Аўстралія стала рэспублікай. Аднак, 34% выказаліся за тое, каб кіраўніком краіны быў брытанскі манарх, пры гэтым 52% не пажадалі, каб наступным кіраўніком Аўстраліі стаў Прынц Уэльскі Чарлз, за якога выказаліся толькі 29% грамадзян Аўстраліі.[4][5]

Дата правядзення наступнага рэферэндуму па змене дзяржаўнага ладу нявызначана. У сакавіку 2007 года тагачасны прэм’ер-міністр Аўстраліі манархіст Джон Говард выказаў сумненне, што Аўстралія стане рэспублікай, пакуль ва ўладзе знаходзіцца каралева Елізавета II.[6]

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads