Прынц Уэльскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прынц Уэльскі
Remove ads

Прынц Уэ́льскі (англ.: Prince of Wales, вал.: Tywysog Cymru) — тытул мужчыны-спадчынніка англійскага прастола, з 1707 года, пасля юрыдычнага аб’яднання Англіі і Шатландыі — прастола Вялікабрытаніі. Як правіла, жанчына-спадчынніца прастола не носіць тытул «прынцэса Уэльская», яго выкарыстоўвае толькі жонка прынца. Выключэннем з гэтай традыцыі было прысваенне ў 1525 годзе Генрыхам VIII Цюдарам тытула прынцэсы Уэльскай сваёй дачцэ — будучай каралеве Марыі I Англійскай.

Thumb
Уільям, прынц Уэльскі зараз.
Remove ads

Гісторыя тытула

Тытул вядомы з ранняга Сярэднявечча, да канца XIII стагоддзя яго насілі кіраўнікі Уэльса — княства, якое знаходзілася на захадзе Брытаніі. Апошнім незалежным ад Англіі кіраўніком Уэльса (прынцам Уэльскім) быў Лівелін ап Грыфід. У канцы XIII стагоддзя, у сувязі з заваяваннем Уэльса каралём Англіі Эдуардам I і стратай Уэльсам незалежнасці, тытул прынца Уэльскага перайшоў да англійскай кароны і стаў належаць спадчынніку яе прастола.

Паводле падання, Эдуард I пайшоў на хітрасць, каб дамагчыся дамінавання англійскай кароны ва Уэльсе. Калі ён, дасягнуўшы вялікіх ваенных поспехаў у гэтым краі, сабраў валійскіх князёў і прапанаваў ім прызнаць васальную залежнасць ад Англіі, тыя ў якасці галоўнай умовы запатрабавалі, каб прынцам Уэльса быў мясцовы выхадзец, які ні слова не ведае па-англійску. Эдуард тут жа даў урачыстую клятву выканаць гэту ўмову. Князі падпісалі дагавор аб васальнай залежнасці, пасля чаго Эдуард вынес ім свайго сына (будучага караля Эдуарда II), які нарадзіўся напярэдадні ў валійскім замку Карнарване, і выклікнуў: «Вось вам прынц Уэльскі, выхадзец вашай краіны і ён ні слова не ведае па-англійску!» Легенда вядомая з XVI стагоддзя. У рэчаіснасці ў часы Эдуарда I арыстакратыя ў Англіі была нарманскай і размаўляла па-старафранцузску; але Эдуард II сапраўды нарадзіўся ў Карнарване падчас кампаніі яго бацькі ва Уэльсе.

Remove ads

Парадак прысваення

Тытул прынца Уэльскага не прысвойваецца аўтаматычна і не пераходзіць па спадчыне, ён кожны раз адмыслова прысвойваецца манархам, звычайна праз некалькі месяцаў ці нават гадоў пасля таго, як спадчыннік набывае статус. Шэраг спадчыннікаў-старэйшых сыноў так і не паспелі атрымаць тытул прынца Уэльскага, у прыватнасці, будучы Генрых VI (яго бацька Генрых V памёр неўзабаве пасля яго нараджэння, і ён адразу ўзыйшоў на прастол), два памерлыя ў маленстве старэйшыя сыны Генрыха VIII. Усе гэтыя прынцы насілі толькі тытул «герцаг Корнуальскі» (гл. ніжэй).

Прынц Уэльскі таксама праходзіць фармальную інвестытуру, падчас якой манарх ускладае на яго галаву вянок прынца Уэльскага. У выпадку маленства прынца інвестытура можа быць праведзена праз некалькі гадоў пасля прысваення тытула. З 1911 года інвестытура праводзіцца ў тым самым замку Карнарван ва Уэльсе, дзе нарадзіўся Эдуард II; ініцыятарам правядзення цырымоніі ва Уэльсе стаў валіец Дэвід Лойд-Джордж.

Звычайна прынцамі Уэльскімі з’яўляюцца старэйшыя сыны манархаў, аднак два разы гэты тытул прысвойваўся ўнукам каралёў пасля смерці іх бацькоў (будучым Рычарду II і Георгу III). Двойчы пасля смерці прынцаў Уэльскіх (Артура ў 1502 годзе і Генрыха ў 1612 годзе) гэты тытул перадаваўся іх малодшым братам, якія ўзышлі потым на прастол як Генрых VIII і Карл I, адпаведна.

Цяпер у Вялікабрытаніі гэты тытул носіць прынц Уільям (Вільям) — старэйшы сын караля Карла III, які з’яўляецца 22-м прынцам Уэльскім. Ён з’яўляецца спадчыннікам прастола з моманту смерці Лізаветы II ў верасні 2022 г., амаль адразу атрымаўшы тытул прынца Уэльскага.

Remove ads

Іншыя тытулы

Прынц Уэльскі носіць таксама звычайна прысвойваны разам з гэтым тытулам другарадны тытул графа Чэстэра. Акрамя таго, старэйшы сын манарха аўтаматычна (з моманту нараджэння ў сям’і ўладарнага манарха або заняцца бацькам ці маці стальца) атрымлівае англійскі тытул герцага Корнуальскага, а пасля англа-шатландскай уніі 1603 года таксама і шатландскі — герцага Ротсейскага разам з шэрагам іншых другарадных тытулаў.

Спіс прынцаў Уэльскіх

Прынц Уэльскі — незалежны тытул

Больш інфармацыі Выява, Імя ...

Прынцы Уэльскія — спадчыннікі прастола Англіі

Больш інфармацыі Выява, Імя ...
Remove ads

Зноскі

  1. Prince of Wales — Previous Princes (англ.)(недаступная спасылка). princeofwales.gov.uk. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 18 сакавіка 2010.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads