Аўсянікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўсянікі
Remove ads

Аўсянікі[1], Падзёнкі[2] (Ephemeroptera) — атрад крылатых насякомых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Навуковая назва ад стар.-грэч.: ἐφήμερος — хуткаплынны, і πτερόν — крыло. Назва звязана з тым, што дарослыя насякомыя часта жывуць не больш за суткі.

Апісанне

У імага даўжыня цела 5–30 мм, брушка падоўжанае. Маюцца дзве пары сеткаватых празрыстых і вельмі тонкіх крылаў, прычым пярэднія крылы заўсёды значна буйнейшыя за заднія (у некаторых аўсянікаў заднія крылы зусім не развітыя), а на канцы брушка — тры, або радзей дзве, доўгія тонкія членістыя хваставыя ніткі.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ў вадзе 1-4 гады, кормяцца дэтрытам, водарасцямі.

Для аўсянікаў характэрны ўнікальны для крылатых насякомых працэс — лінька акрыленай формы і наяўнасць двух крылатых фаз — субімага і імага. Дарослыя не кормяцца, жывуць ад некалькіх гадзін да 10 сутак.

Remove ads

Пашырэнне

Старажытны атрад насякомых, знаходкі вядомы, пачынаючы з дэвону.

Распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, акрамя Гавайскіх астравоў у Ціхім акіяне і вострава Святой Алены ў Атлантычным акіяне.

Атрад уключае больш за 3000 відаў. На Беларусі адзначаны аўсянік двухкрылы (Cloeon dipterum), аўсянік звычайны (Ephemera vulgata), аўсянік дацкі (Ephemera danica) і інш.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads