Аўцюкі
вадасховішча ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўцюкі́́[1][2] — вадасховішча ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Закованка, за 12 км у напрамку на ўсход ад горада Калінкавічы, прыкладна за 1 км ад вёскі Малыя Аўцюкі.
Вадасховішча створана ў 1980 годзе. Наліўное. Напаўняецца за кошт сцёку ракі Закованка і меліярацыйных каналаў. Плошча паверхні вадасховішча 0,62 км². Даўжыня каля 0,9[3] (каля 1,5[1][2]) км, найбольшая шырыня 0,84[3] (0,4[1][2]) км. Найбольшая глыбіня каля 4,3[3] м. Сярэдняя глыбіня 3,09[3] м. Даўжыня берагавой лініі 9[3] км. Аб’ём вады каля 1,9 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,7 м. Найбольшая вышыня плаціны складае 7 м, яе даўжыня 3,062[3] км, шырыня па грэбню 4,5[3] м. Дно вадасховішча пясчанае.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads