Закованка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Закованка, Гулевіцкі канал — рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёна, цячэ па раўніне Гомельскае Палессе, вусце за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Лубня Мазырскага раёна.
Асноўны прыток — рака Дымарка (леваруч).
Даліна невыразная, абалона асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шырыня яго 3—6 м, у нізоўях да 10 м. У басейне ракі каля вёскі Малыя Аўцюкі у 1980 г. створана наліўное вадасховішча[2].
Remove ads
Зноскі
- Geographic Names Server — 2018.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 124. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads