Аўчоса
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўчо́са — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бася (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 26 км². Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Карасі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,4 км ад вытоку да вёскі Акунёўка.
Remove ads
Назва
Паводле К. Бугі, праз форму *Vъlčesa ад балцкага *Vilkesa з балцкім гідранімічным утваральнікам -esa[1]. Ул. Тапароў бачыў тут той жа суфікс -еса, што і ў назве Лучоса[2]. Далей да літоўскага vilkas "воўк".
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads