Алег Іванавіч Аблажэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Іванавіч Аблажэй (літ.: Olegas Ablažiejus; 6 мая 1954, Лезнявічы, Гродзенская вобласць — 18 мая 2016, Вільня) — беларускі мастак, паэт, празаік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 мая 1954 года ў в. Лезнявічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў у 1977 годзе Віцебскі педагагічны інстытут, у 1985 годзе — Віленскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Мастацкі рэдактар газеты «Рунь», мастацкі афарміцель дзіцячага часопіса «Лола».
Займаўся жывапісам, акварэллю, станкавай графікай, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», у Маскве — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Вільні — «Казка пра Султана» і інш. У 1984—1986 гадах у Літве выдадзена серыя канвертаў з партрэтамі літоўскіх дзеячаў, аформленая А. Аблажэем, і серыя паштовак. Маляваў таксама партрэты вядомых дзеячаў, краявіды. Любімая яго тэма — жанчына ў фантастычных строях і проста жанчына. Яго працы выстаўляліся неаднаразова ў Літве, Польшчы, Беларусі, Германіі, Эстоніі, Латвіі.
Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці «Саюдзіса», супрацоўнічаў з беларускімі арганізацыямі Вільні. Член рады Таварыства беларускай культуры, суполкі мастакоў краін Балтыі «Маю гонар».
Пісаў сатырычныя фельетоны для газеты «Рунь».
Памёр 18 мая 2016 года ў Вільні. Пахаваны ў вёсцы Лезнявічы[1].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За падзеі 13-га студзеня» (Літва).
Бібліяграфія
- «Сем казак пра каралеўнаў» (1999, на польскай мове).
- «Красамоўнае сэрца». — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 71 с.
У зборніках
- Забароненая сукня // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).
Зноскі
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads