Арнольд Аляксандравіч Ранцанц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арнольд Аляксандравіч Ранцанц (3 лютага 1945, г.п. Цінской, Краснаярскі край, Расія — 23 чэрвеня 2015) — беларускі артыст аперэты, спявак (барытон). Заслужаны артыст Украінскай ССР (1978), Заслужаны артыст Беларусі (2000).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. Працаваў у розных тэатрах. 3 1979 года артыст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.
Творчасць
Выканаўца разнапланавых характарных роляў пераважна камедыйнага плана. Ранцанцу ўласцівы дакладнасць, артыстызм, лёгкасць сцэнічных паводзін, эмацыянальнасць. Сярод партый на беларускай сцэне: Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава), Фядот («Бабскі бунт» Я. Пцічкіна), Кутузаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Франк, сенатар Дэляква («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І. Штрауса), Альфрэд Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф. Лоу), Фама («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Мендэль Крык («Біндзюжнік і Кароль» А. Журбіна), граф Кутайсаў («Халопка» М. Стрэльнікава), граф Баргезе («Капялюш Напалеона» О. Штрауса), Зупан («Цыганскі барон» І. Штрауса), Іван Прысыпкін («Клоп» У. Дашкевіча), лорд Балінгброк («Шклянка вады» У. Кандрусевіча), Пелікан («Прынцэса цырка» І. Кальмана) і інш.
Remove ads
Узнагароды
Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны артыст Украінскай ССР» (1978) і «Заслужаны артыст Беларусі» (2000). Лаўрэат прэміі імя Л. Александроўскай (1994).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads