Аляксандр Вацлававіч Гедройц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Вацлававіч Гедройц (6 снежня 1935, Віцебск — 28 жніўня 1999, Мінск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Аляксандр Вацлававіч Гедройц, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Арла (19591969). З 1969 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

За гады працы ў Арле выканаў праекты генпланаў раённых цэнтраў Арлоўскай вобласці, праект будынка Дзіпрандсельпрама[ru]. Як сааўтар удзельнічаў у распрацоўцы жылога раёна Арлоўскага сталепракатнага завода і праектаў цяплічных камбінатаў у Крыме, Краснадарскім краі, Маскоўскай вобласці.

Асноўныя працы ў Беларусі: жылыя пасёлкі Ударнае, Велікаборскі, Колкі саўгасаў Гомельскай вобласці, саўгаса камбіната «Мір» Баранавіцкага раёна, саўгасаў «Беларускі» Пыталаўскага і «Дружба» Остраўскага раёнаў Пскоўскай вобласці (1969—1987).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны трыма бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за праектаванне сельскіх населеных пунктаў.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads