Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў (руск.: Александр Георгиевич Наконечников; 3 [16] верасня 1915; сяло Дзергачы, Самарская губерня — 10 лістапада 1946; горад Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1 ліпеня 1944), падпалкоўнік (1943).

Хуткія факты Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 (16) верасня 1915 года ў сяле Дзергачы цяпер пасёлак Саратаўскай вобласці. Рускі. У 1931 годзе скончыў 7 класаў школы, у 1933 годзе — 2 курсу Саратаўскага індустрыяльнага тэхнікума.

У арміі з верасня 1933 года. У 1936 годзе скончыў Энгельскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых часцях ВПС (у Кіеўскай ваеннай акрузе).

У маі-лістападзе 1938 года ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Іспаніі на баку рэспубліканцаў, здзейсніў некалькі баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку СБ. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У 1940 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя авіяцыйныя курсы ўдасканалення. Працягваў службу ў ВПС, камандаваў авіяэскадрылляй (у Кіеўскай ваеннай акрузе).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у чэрвене-жніўні 1941 — камандзір авіяэскадрыллі 226-га бліжнебамбардзіровачнага палка (Паўднёва-Заходні фронт). Удзельнічаў у абароне Кіева, здзейсніў некалькі баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку Су-2.

У маі 1942-верасні 1944 — камандзір 243-га (з сакавіка 1943 года — 78-га гвардзейскага) штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у Харкаўскай бітве, Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваленні Левабярэжнай Украіны і Беларусі. Да лютага 1944 года здзейсніў 81 баявы вылет на штурмавіку Іл-2 на штурмоўку тэхнікі і войскаў праціўніка.

За ўмелае кіраўніцтва палком і асабістую мужнасць і гераічнасць, выяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года гвардыі падпалкоўніку Наканечнікаву Аляксандру Георгіевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «3алатая Зорка» (№ 3043).

У верасні 1944-маі 1945 — камандзір 11-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай дывізіі 16-я паветраная армія (1-ы Беларускі фронт). Лётчыкі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Польшчы і штурме Берліна.

Пасля вайны працягваў службу ў страявых часцях ВПС, з лістапада 1945 года камандаваў 76-м гвардзейскім штурмавым авіяцыйным палком (у Беларускай ваеннай акрузе). Трагічна загінуў (атруціўся) 10 лістапада 1946 года. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў на могілках па вуліцы Загараднай у Баранавічах. У 1963 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск[1].

Remove ads

Узнагароды

Памяць

Яго імя носіць школа ў пасёлку Дзергачы, у якой ён вучыўся, і вуліца ў Баранавічах. Перад школай у пасёлку Дзергачы пастаўлены абеліск.

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1984.  Брэсцкая вобласць.  368 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads