Аляксандр Катовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада 1686[1], Вільня) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Яўстаха Катовіча. Лічыўся выдатным аратарам.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Адэльску і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле[2].
У 1644 атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі тытул магістра філасофіі, пасля вывучаў тэалогію і кананічнае права. Пасля прыняцця капланскіх пасвячэнняў у 1652 канонік смаленскі. Ад 1652 студэнт Падуанскага ўніверсітэта. У 1657 стаў віленскім канонікам, у 1661 — схаластыкам, выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансісторыі і аўдытара біскупскай курыі. Сакратар каралеўскі і рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 1664—1672.
У 1658 пасол Рэчы Паспалітай да расійскага ваяводы Юрыя Далгарукава. У 1671 сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага . Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[3] 1673 каралём на смаленскага біскупа. У 1679 стаў сябрам Скарбовага Трыбунала Літоўскага.
У 1684 атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасня 1685 кананічна ўзначаліў дыяцэзію. Правёў сінод. У 1685 заснаваў Віленскі кляштар місіянераў.
Remove ads
Працы
- «Constitutiones et Decreta Synodi Dioecesis Vilnensis» (Вільня, 1681)
- «Listy pasterskie do kaznodziejów dyjecezyi wileńskiéj» (Вільня, 1685)
Зноскі
- Bishop Aleksander Kotowicz — Catholic-Hierarchy (англ.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads