Троцкае ваяводства
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Троцкае ваяводства (польск.: Województwo trockie) ― адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, існавала ў 1413—1795 гг.
Ваяводства было створана паводле пастановаў Гарадзельскай уніі пры адначасовай ліквідацыі Гарадзенскага і Троцкага княстваў. Адміністрацыйным цэнтрам ваяводства быў горад Трокі. У складзе ваяводства было чатыры паветы: Троцкі, Упіцкі, Гарадзенскі і Ковенскі. Шляхецкія соймікі склікаліся ў Троках, Панявежы, Гродне і Коўне. Ваяводства вылучала двух сенатараў, якімі былі троцкія ваявода і кашталян. Было ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Грыцкевіч А. П. Тро́кскае ваяво́дства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Грыцкевіч А. Тро́кскае ваяво́дства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 520. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads