Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013[2]) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1991)[3]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953)[4], аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Саюза мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.[5]. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.
Remove ads
Творчасць
Сярод прац станковай графікі:
- серыя «Горад і людзі» (1963—1964)
- серыя «Партызаны» (1969—1970)
- серыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
- серыя «Блакада» (1979)
- «Прысвячэнне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
- «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
- «Напалм» (дыптых, 1985)
- серыя «Асветнікі» (1989)
- серыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)
Ілюстрацыі
- Біблейскія кнігі «Найвышэйшая песня Саламонава», «Евангелле паводле Лукі», «Апакаліпсіс»
- Апавяданне «Курган» Янкі Купалы (1967)
- Раман «Авадзень» Э. Войніч (1968)
- Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча (1968)
- Раман «Новая зямля» (1969)[6]
- Паэма «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (у перакладзе на беларускую мову 1973)
- Драма «Фауст» Гётэ (1976)
- Раман «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча (1983)
Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).
Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Выстаўкі
- 2007 «Разам» (супольная, Мінск)
- 2005 «Concerto Grosso» (персанальная, Мінск)
- 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (персанальная, Полацк)
Remove ads
Асабістае жыццё
Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі[7].
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 25 ліпеня 2025.
- Памёр мастак Арлен Кашкурэвіч — nashaniva.by, 20:48, 26.08.2013
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3
- Барыс Крэпак. «Складаны просты свет» Арлена Кашкурэвіча. БДГ. 13 верасня 1999.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads