Аляксандр Раманавіч Пшчолка
пісьменнік, публіцыст, этнограф, фалькларыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Раманавіч Пшчолка (28 снежня 1869 (9 студзеня 1870), в. Чарсцвяды, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 1943; Псеўданімы і крыптанімы: Белорусс, А. Крицкий, А. П – ко, А. Р. П – ко) — беларускі празаік, публіцыст, этнограф.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і дзяка. Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1885), Віцебскую праваслаўную духоўную семінарыю (1890). Служыў у Віцебскім Маркавым манастыры (1890—1891), потым тры гады быў псаломшчыкам. З 1894 года выкладаў агародніцтва і садоўніцтва ў сельскагаспадарчай школе, працаваў народным настаўнікам у школе вёскі Арэхаўна. З верасня 1900 па красавік 1907 вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага універсітэта. Працаваў памочнікам рэдактара ў газеце «Віцебскія губернскія ведамасці».
З 1905 года жыў у Вільні, працаваў у акруговым судзе. З 1908 гарадскі суддзя ў Себеже, з 1911 міравы суддзя 3-га ўчастка Туккум-Тальсенскай акругі, з 1914 на той жа пасадзе на 2-м участку Рэвельска-Гапсальскай акругі. У час Першай сусветнай вайны перабраўся ў Гарадок, дзе выкладаў гісторыю ў народнай школе.
З 1918 года працаваў адвакатам пры Полацкім губернскім судзе, выкладаў геаграфію ў Полацкім лясным тэхнікуме. З 1927 года жыў у Старой Таропе Калінінскай вобласці, займаў пасаду адваката ў мясцовым судзе. У 1937 годзе выйшаў на пенсію.
Remove ads
Творчасць
Друкаваўся з 1898 года ў «Витебских губернских ведомостях», пазней у газетах «Сельский вестник», «Минское слово», «Белорусская жизнь» і інш. Пісаў на беларускай і рускай мовах.
Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Беларускія святы»).
У 1910 годзе ў Полацку А. Р. Пшчолка арганізаваў хор, які выконваў беларускія народныя песні, і беларускі тэатр[1].
Пад рэдакцыяй А. Р. Пшчолкі ў 1910[2] годзе выдадзена паэма «Тарас на Парнасе».
Remove ads
Зноскі
- Пшчолка Аляксандр Раманавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads