Аляксандра Паўлаўна Асторына
беларуская актрыса, рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандра Паўлаўна Асторына (28 лістапада 1900, Чалябінск, Арэнбургская губерня — 15 ліпеня 1982, Брэст) — беларуская актрыса, рэжысёр, заслужаная артыстка Беларускай ССР (1957).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў дваранскай сям’і. У 1917 годзе скончыла музычнае вучылішча Рускага музычнага таварыства. На сцэне дэбютавала ў 1918 годзе ў г. Самара. Працавала ў тэатрах Масквы, Разані, Арэнбурга, Арла, Кастрамы, Ліпецка.
У 1936—1940 гадах — артыстка Варонежскага Маладзёжнага тэатра, дзе яна іграла ролі Кабаніхі («Навальніца» Аляксандр Астроўскі), Хлястова («Гора ад розуму» Аляксандр Грыбаедаў) і іншыя.
З 1949—1973 гг. працавала ў Брэсцкім драматычным тэатры. Сярод роляў: Акуліна, Манефа («Жаніцьба Бальзамiнава», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» Аляксандр Астроўскі), Мярчуткіна («Юбілей» Антон Чэхаў), баба Вера («Адна» Самуіл Алешын), Альжбета («Кветка папаратніка» І. Козела), Маці («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча) і іншыя. Аляксандра Паўлаўна — характарная актрыса, майстар сцэнічнай дэталі, гратэску і эпізоду.
Як рэжысёр яна паставіла спектаклі: «Тры сястры» Антон Чэхаў (1956), «Позняе каханне» Аляксандр Астроўскі (1963). У 1957 годзе атрымала званне Заслужанай актрысы БССР.
Асторына з’яўлялася адным з арганізатараў Брэсцкага тэатра лялек, на сцэне якога яна таксама ажыццявіла шэраг пастановак: «Іван — сялянскі сын», Б. Сударушкіна (1963), «Балабушка» («Калабок») і «Рэпка» Г. Ландау (1964), «Сакрэтны пакет» В. Паўлава і інш.
Памерла 15 ліпеня 1982 г. у г. Брэсце.
У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў г. Мінску захоўваюцца дакументы творчай дзейнасці Асторынай: афішы і праграмы спектакляў з яе ўдзелам; фатаграфіі актрысы ў ролях і сцэнах са спектакляў, якія яна іграла ў Разанскім савецкім тэатры, Маскоўскім тэатры драмы і камедыі, Кастрамскім гарадскім тэатры, Варонежскім абласным маладзёжным тэатры, у Брэсцкім драмтэатры, а таксама рукапісы Аляксандры Паўлаўны: артыкулы, рэцэнзіі, лекцыя-канцэрт, нататкі і лісты, асабістыя дакументы, дакументы творчай, службовай і грамадскай дзейнасці актрысы.
Remove ads
Літаратура
- Асторына Аляксандра Паўлаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2010. Т. 1. С. 295.
- Асторина Александра Павловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т.1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 28.
- Асторина Александра Павловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7 т.]. Минск, 2006. Т.2. С.154.
- Асторына Аляксандра Паўлаўна / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Минск, 2002. Т. 1. С. 63.
- Асторына Аляксандра Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 47.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads