Анатоль Пятровіч Кузьмічоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Пятровіч Кузьмічоў (20 мая 1923, Узлавая, Тульская вобласць, РСФСР — 12 чэрвеня 2011) — беларускі празаік, драматург. Сябра СП СССР і БССР (1952).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка.
У сувязі з набліжэннем фронту восенню 1941 года накіраваўся на ўсход, працаваў рабочым на базе загатзбожжа ў Пугачоўскім раёне Саратаўскай вобласці.
На пачатку 1942 года — літсупрацоўнік рэдакцыі чыгуначнай газеты «Углярка» (г. Узлавая). З мая 1942 года — у арміі. Удзельнічаў у баях як мінамётчык, служыў у карпусной газеце «В бой за Родину!». Ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах.
У 1947—1956 гадах працаваў у газеце Закаўказскай ваеннай акругі «Ленинское знамя», у 1957—1959 гадах — быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Литературная Грузия».
У 1955 годзе скончыў два курсы завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута ў Маскве.
З 1967 года жыў у Мінску.
Remove ads
Творчасць
Друкавацца пачаў у 1940 года. Пісаў на рускай мове.
Аўтар п’ес «В нашем полку» (пастаўлена ў 1951), «Возвращение» (пастаўлена ў 1953), «Орлиный перевал» (пастаўлена ў 1958).
Выступаў і ў жанры прозы. Выйшлі ў Тбілісі, Маскве аповесці «По свежему следу» (1955), «Смена караулов» (1967), «Первые советские гвардейцы» (1971), раманы «Так наступает весна» (1958), «Юго-Запад» (1962, перавыдадзены ў Менску ў 1976), «Тревога» (1964), «Дети становятся взрослыми» (1965), «Одиннадцатый класс» (1967), «Год службы» (1979).
У Мінску выйшлі раманы «Поле боя» (1979), «Подпольная кличка — Янош» (1987), кнігі прозы «Час переклички» (дакументальная аповесць, 1981), «Ночная проверка» (аповесці, 1982), «Тревога» (раман, аповесці, 1983), «Запечатленные навек» (дакументальная аповесць, 1984).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads