Аляксандр Барысавіч Тараненка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Барысавіч Тараненка (нар. 29 сакавіка 1952, пас. Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі архітэктар. Саветнік БААрх (2000), член-карэспандэнт БААрх (2002), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай Акадэміі архітэктуры (2009).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1978 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1978—2004 гадах у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў; з 2004 года галоўны архітэктар інстытута.
Грамадская дзейнасць
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1988 года. У 2003—2011 гадах старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі БСА.; член рэспубліканскага архітэктурна-горадабудаўнічага Савета пры МАІС РБ,
Творчасць
Працуе ў вобласці праектавання жылых і грамадскіх будынкаў, а таксама горадабудаўнічых праектаў. Аўтар артыкулаў на прафесійныя тэмы ў часопісе «Архітэктура і будаўніцтва», рэгіянальных СМІ і інш.
Аўтар праекта касцёла Божай Міласэрнасці ў Доцішках.
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Мінбудархітэктуры РБ за комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка (1999). Узнагароджаны медалём БСА «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2011), нагрудным знакам «Ганаровы будаўнік» (2012), Ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама (2003, 2012), Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2012), Гродзенскага гарвыканкама (2012); дыпломамі і граматамі БСА, МАСА, будаўнічай выстаўкі на рэспубліканскіх і абласных аглядах-конкурсах на лепшы архітэктурны твор.
Remove ads
Літаратура
- Танаевская Инна Игоревна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads