Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч
пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в.Кулакі, Салігорскі раён Мінскай вобласці — 18 студзеня 1967) — беларускі празаік .
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 жніўня 1912 года ў в. Кулакі ў сялянскай сям’і.
Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 годзе бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям’ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі РСФСР. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў[3]. У 1940 годзе завочна скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 годзе вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым — Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954. З 1954 года жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Апошнія гады жыцця былі асабліва творча актыўныя.
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Творчасць
Першае апавяданне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка».
Творчасці Аркадзя Чарнышэвіча ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сялянскай псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітызм, багатая мова.[4]
Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).
Remove ads
Бібліяграфія
- Выбраныя творы. Т 1-2. Мн., 1979.
Ушанаванне памяці
Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 29. — С. 109.
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- А. Шыловіч (1997)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads